Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны "вялікай васьмёркі" сьпішуць 40 мільярдаў даўгоў найбяднейшым дзяржавам


ЛЁНДАН. Міністры фінансаў з найбольш заможных краінаў сьвету – “краінаў вялікай васьмёркі” дамовіліся сьпісаць 40 мільярдаў даляраў даўгоў 18-ці найбяднейшым краінам, пераважна з Афрыканскага кантынэнту. Гаворыць міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Гордан Браўн, (Браўн) “Даўгі 18-ці краінаў будуць сьпісаныя неадкладна. Гэта каля 40 мільярдаў даляраў. Запазычанасьць яшчэ 9 краінаў будуць, хутчэй за ўсё, сьпісаныя ў бліжэйшыя год-паўтара” Магчымае сьпісаньне даўгоў яшчэ 20-ці краінам можа адбыцца, калі яны зробяць захады ў барацьбе з карупцыяй і анархіяй у гаспадарцы. У “вялікую васьмёрку” уваходзяць ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, Японія, Канада і Расея.
XS
SM
MD
LG