Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз і Кітай дамовіліся ў справе імпарту тэкстыльных вырабаў


ШАНХАЙ. Эўрапейскі зьвяз і Кітай дасягнулі пагадненьне ў справе канфлікту вакол імпарту кітайскіх тэкстыльных вырабаў, які апошнім часам значна павялічыўся. Пагадненьне, падпісанае ў Шанхаі, абмяжоўвае ўвоз ў краіны Эўразьвязу кітайскага тэкстылю да 2008 году. Прамаўляючы пасьля перамоваў, сябра Эўрапейскай камісіі ў справах гандлю Пітэр Мэндэльсон заявіў: (Мэндэльсон) “Я вельмі задаволены тым, што Эўрапейская камісія і кітайскі ўрад змаглі знайсьці кампраміснае рашэньне аб паступовым скарачэньні імпарту, якое будзе адбывацца цягам трох гадоў” У сваю чаргу міністар гандлю КНР Бо Сілай адзначыў. (Сілай)“Час ад часу, канешне, могуць узьнікаць праблемы, ў дачыненьнях паміж рознымі краінамі ёсьць лепшыя і горшыя пэрыяды. Але калі абодва бакі здатныя на тое, каб спакойна і ўзважана вырашаць усе праблемы, дык гэта сьведчыць пра тое, што дачыненьні паміж імі сталыя” Калі ў студзені сёлета былі скасаваныя квоты на імпарт тэкстыльных вырабаў зь Кітаю, танны кітайскі тэкстыль стаў пагражаць эўрапейскім вытворцам.
XS
SM
MD
LG