Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі журналіст ізноў за кратамі


ТЭГЕРАН. Іранскі журналіст Акбар Ганджы ізноў апынуўся ў вязьніцы і заявіў, што пачне чарговую галадоўку пратэсту і будзе яе трымаць, пакуль улады не вызваляць усіх палітычных вязьняў. Ганджы трапіў за краты ў 2001 годзе пасьля таго, як напісаў некалькі артыкулаў пра тое, што вышэйшыя кіраўнікі дзяржавы мелі дачыненьня да забойстваў некалькіх пісьменьнікаў і прадстаўнікоў іранскай інтэлігенцыі. У мінулым месяцы яго вызвалілі, дазволіўшы лячыцца ад астмы і боляў сьпіны да 8 чэрвеня. У гэты дзень Ганджы, аднак, не вярнуўся ў вязьніцу і зрабіў гэта толькі сёньня. Журналіст заявіў, што спазьніўся на знак пратэсту супраць таго, што ягоны дом абшукалі супрацоўнікі спэцслужбаў.
XS
SM
MD
LG