ПЭКІН. На паўночным усходзе Кітаю ў паселішчы Шалань у часе паводкі затопленая школа. Паводле апошніх дадзеных, 62 вучні і двое настаўнікаў загінулі. Невядома, колькі людзей прапала бязь вестак.
У той момант, калі на будынак школы абрынуўся вялікі вадзяны вал, у ім было 350 вучняў і боль за 30 настаўнікаў.
Паводле кітайскіх уладаў, моцныя ліўні прайшлі ў васьмі правінцыях краіны.