Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: выбух замінаванай машыны ў Багдадзе


БАГДАД. У ірацкай сталіцы позна ўвечары ў пятніцу выбухнула замінаваная машына. Забітыя, паводле розных зьвестак, ад 4 да 10 чалавек. Паведамляецца, што сярод ахвяраў – жанчыны й дзіця.

Раней сёньня пяць амэрыканскіх марскіх пяхотнікаў загінулі на захадзе Іраку ў выніку выбуху закладзенай на дарозе бомбы. У горадзе Кіркук на поўначы Іраку ў перастрэлцы з паўстанцамі загінулі два высокапастаўленыя афіцэры паліцыі. Таксама сёньня ў Басры на поўдні краіны быў забіты палкоўнік паліцыі.

На захадзе Іраку пад горадам Эль-Кайм знойдзеныя целы 16 чалавек. Усе яны, хутчэй за ўсё, былі пакараныя сьмерцю.
XS
SM
MD
LG