Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш і Хэн заклікалі КНДР вярнуцца да перамоваў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнты ЗША й Паўднёвай Карэі Джордж Буш і Но Му Хэн заявілі пра неабходнасьць аднаўленьня шасьцібаковых перамоваў у пытаньні ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Па заканчэньні перамоваў у Белым Доме Джордж Буш сказаў: “Паўднёвая Карэя й ЗША імкнуцца да агульнай мэты – ператварыць Карэйскі паўвостраў у зону, свабодную ад ядзернай зброі. Мы абмяркоўвалі шляхі дасягненьня гэтай мэты й пагадзіліся, што шасьцібаковыя перамовы неабходныя, каб пераканаць паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Іра адмовіцца ад ядзернай зброі”.
XS
SM
MD
LG