Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Эўразьвязу абмеркавалі лёс канстытуцыі


ПАРЫЖ. Лідэры эўрапейскіх краін правялі сёньня некалькі сустрэч, абмяркоўваючы будучыню эўраканстытуцыі і непаразуменьні вакол новага бюджэту Эўрапейскага Зьвязу на 2007 – 2013 гады.

Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак, які сустрэўся зь нямецкім канцлерам Гергардам Шрэдэрам у Парыжы, заявіў, што ратыфікацыя канстытуцыі павінна працягвацца, нягледзячы на паразы рэфэрэндумаў у Францыі й Галяндыі, а таксама на тое, што Вялікабрытанія вырашыла адкласьці плебісцыт у гэтым пытаньні.

Таксама сёньня ў польскім горадзе Казімеж Дольны кіраўнікі дзяржаваў Вышаградзкай групы – Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі й Славаччыны – заявілі, што ратыфікацыя эўрапейскай канстытуцыі павінна працягвацца, але рашэньне аб тэрмінах кожная краіна мае прымаць індывідуальна.
XS
SM
MD
LG