Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Узбэкістан адкінуў крытыку Эўрапейскага Зьвязу


ТАШКЕНТ. Узбэкістан адкінуў крытыку Эўрапейскага Зьвязу ў сувязі з здушэньнем травеньскіх пратэстаў у Андыжане.

Раней Эўрапейскі парлямэнт асудзіў узбэцкія ўлады за выкарыстаньне сілы для разгону акцыі пратэсту і заклікаў Эўразьвяз спыніць усякую дапамогу Узбэкістану да часу, пакуль улады гэтай краіны не дазволяць правесьці незалежнае міжнароднае расьсьледаваньне падзеяў у Андыжане.

У адказ у пятніцу ўзбэцкае Міністэрства замежных справаў заявіла, што ўсе абвінавачаньні на адрас Узбэкістану беспадстаўныя. У заяве гаворыцца, што Узбэкістан самастойна правядзе сьледзтва што да падзеяў у Андыжане.
XS
SM
MD
LG