Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніно Бурджанадзэ: "Вельмі хутка беларуская дзяржава будзе будавацца на дэмакратычных каштоўнасьцях"<b/>


RFE/RL Міністэрства замежных справаў Беларусі пасьля рашэньня Аляксандра Лукашэнкі заявіла пра ўвядзеньне Рэспублікай Беларусь візавага рэжыму з Грузіяй. Гэта азначае, што сьледам за Расеяй афіцыйны Менск выходзіць зь Бішкецкага пагадненьня аб бязьвізавых паездках, падпісанага ў 1992 годзе. Сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ сёньня пракамэнтавала рашэньне беларускіх уладаў аб увядзеньні візавага рэжыму з Грузіяй.

(Бурджанадзэ: ) "З аднаго боку, можа, і ня варта рэагаваць на апошнія рашэньні прэзыдэнта Беларусі. Але адрэагаваць усё ж трэба, хаця б дзеля таго, каб міжнародная супольнасьць зразумела, што гэтыя крокі ёсьць прыкметай агоніі беларускага кіраўніцтва.

Калі робяцца падобныя неабдуманыя крокі -- гэта заўсёды сьведчыць пра тое (для нас гэта абсалютна зразумела), што вельмі хутка беларуская дзяржава будзе будавацца на дэмакратычных каштоўнасьцях і ў нас будуць добрыя адносіны і зь беларускім народам, і з дэмакратычнымі ўладамі Беларусі, як і належыць нашым народам".

Іншыя паведамленьні па тэме: • Габашвілі: "Цяпер будуць праблемы. Нават рэшткі нармальных адносінаў Лукашэнка вырашыў перакрэсьліць" • Беларускія палітыкі камэнтуюць увядзеньне візавага рэжыму з Грузіяй • Амбасадар Блахін ня ведае фактаў звароту Расеі да Беларусі з просьбай увесьці візы з Грузіяй • Беларусь увяла візавы рэжым для грамадзян Грузіі, бо гэтага захацела Расея?
XS
SM
MD
LG