Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 10 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Іскра”, 1925 год:

“Вера да сойму так пала ў шырокіх масах, што навет перастаюць цікавіцца тым, што там дзеецца. А сойм цяпер заняты йзноў — лёгка сказаць — зямельнаю рэформай. Гэтая справа, здаецца, такая важная, такая балючая, што за ею павінен быў-бы сачыць увесь народ… Але працоўны народ мала чаго добрага чакае ад усіх гэтых гутарак. Народ ужо даволі начакаўся, даволі ўжо наслухаўся розных ілжывых абяцанак, і цяпер паказвае толькі свой глыбокі розум, ня веручы далей”.

“Чырвоная змена”, 1965 год. Анатоль Бутэвіч, вучань 10“б” клясы Сноўскай сярэдняй школы Нясьвіскага раёну:

“Коля жадае вырасці мужным, рашучым, смелым чалавекам. А для гэтага ён хоча нейкіх асаблівых абставін, лічыць, што поле дзейнасці дзевяцікласніка абмежавана. Не, не маеш рацыі ты ў гэтым выпадку. Коля! Выхоўваць сябе трэба штодзённа. Самавыхаванне заключаецца ў адказнасці за кожны пражыты дзень, за кожны свой учынак. І зусім не патрэбна праяўленне звышгераізму і звышвытрымкі…”

“Советская Белоруссия”, 1995 год. Павал Якубовіч:

“…яшчэ далей ад берага адплыве човен, на борце якога нехта, не падумаўшы, зрабіў надпіс “дэмакратыя”. А законы фізыкі такія, што там, дзе нечага не стае, нешта абавязкова зьявіцца. Дзе пачынае панаваць шэрасьць, там заквітае і чорнае, і карычневае… У нашым выпадку цалкам зразумела: на месца адарваных ад глебы гаваруноў у Вярхоўны Савет і мясцовыя саветы прыйдуць таварышы, якія разважаюць вельмі канкрэтна і сыстэмна. Іхных імёнаў грамадзкасьць яшчэ не пасьпела забыць. Аднойчы страціўшы ўладу, другім разам яны яе ня ўпусьцяць”.
XS
SM
MD
LG