Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Блахін ня ведае фактаў звароту Расеі да Беларусі з просьбай увесьці візы з Грузіяй


Валер Каліноўскі, Менск Амбасадар Расеі Аляксандар Блахін сёньня пракамэнтаваў рашэньне беларускага кіраўніцтва ўвесьці візавы рэжым з Грузіяй. Зь ягоных камэнтароў вынікае, што Расея не настойвала на гэтым кроку афіцыйнага Менску.

Беларускае МЗС патлумачыла неабходнасьць візавага рэжыму з Грузіяй саюзьніцкімі адносінамі з Расеяй і фактамі перамяшчэньня крымінальных элемэнтаў з Грузіі ў Расею празь Беларусь.

Амбасадар Расеі Аляксандар Блахін сёньня паведаміў, што яму невядомыя факты зваротаў кіраўніцтва Расеі да беларускага ўраду з прапановамі ўвесьці візавы рэжым з Грузіяй. Нагадаю, што Расея ўвяла візавы рэжым у дачыненьні да Грузіі ў 2001 годзе. (З гэтага ж часу Аляксандар Блахін працуе амбасадарам у Менску.) Ня ведае спадар Блахін і статыстыкі затрыманых у Расеі грузінскіх крымінальнікаў, якія трапілі туды празь Беларусь.

Ацэньваючы ўчорашняе рашэньне Аляксандра Лукашэнкі, спадар Блахін зазначыў, што расейскі бок у гэтых пытаньнях паважае сувэрэннае права Беларусі, і што з расейскага боку нейкага ціску не было:

(Блахін: ) “Такія рэчы, як рашэньні па візавых пытаньнях, цалкам зьяўляюцца кампэтэнцыяй Беларусі як сувэрэннай дзяржавы. Яна прымае рашэньні, з кім падтрымліваць бязьвізавы ці візавы рэжым, у якой форме і насколькі жорсткі. Тут ня можа быць ніякіх пытаньняў і прэтэнзіяў. Гэтае поўнае права Беларусі”.

Тым ня меней, спадар Блахін прызнаў, што Расеі горш ад гэтага рашэньня беларускіх уладаў ня будзе: яна атрымае большы кантроль над нелегальнай міграцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG