Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня можа быць абвешчаны прысуд Андрэю Клімаву


Любоў Лунёва, Менск Сёньня а 14 –й гадзіне адбудзецца чарговае судовае паседжаньне ў справе Андрэя Клімава, якога абвінавачваюць у арганізацыі акцыі 25-а сакавіка, у часе якой нібыта былі масавыя беспарадкі.

Дзяржаўны абвінаваўца Вадзім Пазьняк папрасіў суд пакараць апазыцыйнага палітыка 3-ма гадамі пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі строгага рэжыму.

Сёньня выступіла са сваёй прамовай жонка Андрэя Клімава Тацяна Леановіч, якая ў судзе зьяўляецца яго абаронцай. Назіральнікі адзначаюць, што сытуацыя ў справе Клімава пагаршае той факт, што ён сам на першым паседжаньні часткова прызнаў сваю віну. Гэта й стала аргумэнтам у прамове абвінаваўцы, і, хутчэй за ўсё, гэтым скарыстаецца й судзьдзя Сьвятлана Ганчар, калі будзе выносіць прысуд.
XS
SM
MD
LG