Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня – мэдычны агляд Сяргея Скрабца, які галадуе 27 дзень


Уладзімер Глод, Менск Сёньня, магчыма, будзе разгледжанае хадайніцтва адваката Скрабца Міхаіла Хоміча аб зьмене меры стрыманьня палітыка.

Сяргей Скрабец галадуе 27 дзень. На думку адваката, шмат у вырашэньні гэтага пытаньня будзе залежыць ад мэдычнага агляду, які будзе праведзены ў СІЗА Берасьця. Сяргей Скрабец п''е толькі ваду, скардзіцца на галаўны боль, бяссоньніцу і боль у нырках.

Жонка Сяргея Скрабца і яго бацькі заклікаюць Сяргея спыніць галадоўку. Таксама са зваротам спыніць галадоўку да Скрабца зьвярнуўся Валеры Фралоў.
XS
SM
MD
LG