Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ці зьявіцца помнік у агародзе?


Вячаслаў Кулік, Менск Сям”я дэпутаткі сельсавету ў Мастоўскім раёне мае намер паставіць у сваім агародзе мэмарыяльны знак 1549 габрэям, загіблым у гады вайны, бо мясцовыя улады адмаўляліся ўшанаваць памяць ахвяраў генацыду. Ультыматум дэпутаткі схіліў улады да станоўчага рашэньня.

Дэпутатка Луннаўскага сельсавету Мастоўскага раёну Валянціна Карповіч ужо не адзін год дамагаецца, каб у вёсцы была ўшанаваная памяць ахвяраў нацызму. Па яе словах, у 1942 годзе зь мясцовага габрэйскага гета было вывезена ў канцлягер Асьвенцім 1549 чалавек. Усе яны загінулі. Як кажа Валяніца Карповіч, вясковыя жыхары пажадалі ўсталяваць на месцы былога гета мэмарыяльны знак. Дэпутаты сельсавету падтрымалі ініцыятыву сваіх выбаршчыкаў і прынялі рашэньне, што мэмарыяльны знак будзе выраблены на грошы бюджэту раёну. Аднак вэртыкальшчыкі грошай ня далі. У вёску яны даслалі афіцыйны адказ, што сельсавет перавысіў свае паўнамоцтвы. Вось тады дэпутатка Карповіч выставіла ўльтыматум і заявіла, што ўсталюе мэмарыяльны знак у сваім агародзе. Каб адразу стала зразумелым, чаму хітруе раённая ўлада, пазнаёмімся зь мужам спадарыні Валянціны Леанідам Карповічам – настаўнікам, краязнаўцам і старшынём мясцовай суполкі Кансэрватыўна Хрысьціянскай партыі БНФ. Вось што ён паведаміў пра ўдзел сваёй сям”і ў грамадзкім жыцьці вёскі”.

(Карповіч: ) “Паціху змагаемся. Стараемся краязнаўчай працай займацца. Распаўсюджваем, калі трапляецца, літаратуру. Імкнёмся з моладзьдзю працаваць, перадусім, каб ведалі ўвогуле гісторыю Беларусі і сваёй мясцовасьці. На нашыя сьвяты вывешваем бел-чырвона-белыя сьцягі на дамах, на будынку рынку ўжо два гады незамаляваны надпіс “Жыве Беларусь!” Вось так і жывём”.

Паводле Леаніда Карповіча, мясцовая вэртыкаль адмаўляецца ўсталяваць мэмарыяльны знак на месцы былога гета, бо ініцыятыва на гэта зыходзіць з дому так званых апазыцыянэраў. Вось што пра гэтую сытуацыю кажа Валянціна Карповіч”.

(Карповіч: ) “Гэта была ідэя мая, як дэпутата сельскага Савету. Паўтара года ўлады валакіцілі, зацягвалі пытаньне. Але ж 1549 чалавек загінулі, я лічу, што трэба ім паставіць помнік”.

Чыноўнікі адрэагавалі на ўльтыматум. Я датэлефанаваўся да загадчыцы ідэалягічнага аддзелу Мастоўскага райвыканкама Натальлі Болтак. Чыноўніца паведаміла, што райвыканкам ізноў разглядаў ініцыятыву дэпутатаў Луньнаўскага сельсавету і, як гаворыцца, даў хаду гэтаму дакумэнту. Але назваць дакладныя тэрміны вырабу і ўсталяваньня мэмарыяльнага знаку чыноўніца адмовілася”.

(Болтак: ) “Знак будзе ўсталяваны. Гэта ўсё, што я магу вам сказаць”.

Будзем спадзявацца, што чыноўнікі стрымаюць сваё слова, і ў былым габрэйскім мястэчку Лунна з”явіцца мэмарыяльны знак на месцы былога гета”.
XS
SM
MD
LG