Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гішпаніі змагаюцца зь нецярпімасьцю


КОРДАВА. У гэтым гішпанскім горадзе скончылася канфэрэнцыя ў справе барацьбы з антысэмітызмам і іншымі праявамі нацыянальнай і рэлігійнай нецярпімасьці. У выніковай дэклярацыі форуму ёсьць заклік не атаясамліваць тэрарызм з нейкай рэлігіяй ці этнічнай групай. “Ніякія падзеі, ніякая палітыка ня могуць быць апраўданьнем для расізму, ксэнафобіі ці дыскрымінацыі”, - гаворыцца ў дакумэнце. Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Джордж Патакі заявіў.

(Патакі: ) “Адна справа, калі пагаджаюцца на словах, а зусім іншая – учынкі. Мы павінны рэальна змагаца з неталерантнасьцю, рабіць рэальныя захады дзеля таго, каб людзі маглі жыць побач у гармроніі”
XS
SM
MD
LG