Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМОН не дазволіў правесьці моладзевую акцыю ў абарону назвы праспэкту Скарыны


Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня ў Менску актывісты моладзевай арганізацыі БНФ і моладзевых ініцыятываў "Вока" і "Час" арганізавалі вулічную акцыю пратэсту ў раёне станцыі мэтро "Акадэміі навук".

Малады людзі сталі ў ланцуг з шыльдамі "Праспэкт Францішка Скарыны", раздавалі мінакам улёткі і партрэты Ф. Скарыны і тлумачылі мінакам дэталі перайменаваньня праспэкту.

Прыкладна праз 15 хвілінаў зьявілася падразьдзяленьне АМОНу і байцы пачалі выштурхоўваць удзельнікаў акцыі па вуліцы Сурганава ўздоўж Батанічнага саду. У гэтыя хвіліны аддзел АМОНу працягвае гнаць маладых людзей па вуліцы Акадэмічнай, не даючы ім сесьці ў грамадзкі транспарт.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG