Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь увяла візавы рэжым для грамадзян Грузіі, бо гэтага захацела Расея?


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ўвечары прадстаўнік беларускага МЗС Руслан Есін правёў брыфінг для журналістаў з нагоды ўвядзеньня Рэспублікай Беларусь візавага рэжыму з Грузіяй.

Спадар Есін агучыў заяву беларускага міністэрства замежных справаў:

(Есін: ) “Цяпер рэжым паездак грамадзянаў Беларусі і Грузіі рэгулюецца пагадненьнем аб бязьвізавым перамяшчэньні грмадзянаў дзяржаў СНД па тэрыторыі яго ўдзельнікаў, падпісанага 9 кастрычніка 1992 года ў Бішкеку. Першапачаткова падпісалі гэтае пагадненьне Азэрбайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Узбэкістан, а пазьней далучылася Грузія. У 2001 годзе расейскі бок увёў адносна Грузіі візавы рэжым.

Рэспубліка Беларусь, зьяўляючыся ўдзельніцай дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, адданая прынцыпам абавязковага выкананьня ўсіх узятых на сябе абавязацельстваў, у тым ліку ў рамках праграмы ўзгодненых дзеяньняў у галіне зьнешняй палітыкі.

Адпаведна з гэтай праграмай Беларусь і Расея выступаюць з узгодненых пазыцый і каардынуюць зьнешнепалітычныя дзеяньні на двухбаковай аснове, у тым ліку і ў консульскіх пытаньнях. Праводзіць узгодненую міграцыйную палітыку і ажыцьцяўляе скаардынаваныя меры ў галіне барацьбы зь незаконнай міграцыяй.

Адсутнасьць памежнага і мытнага кантролю на мяжы Расеі і Беларусі стала прычынай таго, што грамадзяне Грузіі часьцяком выкарыстоўваюць Беларусь як транзытную дзяржаву для нелегальнага пранікненьня ў Расейскую Фэдэрацыю. Пры гэтым колькасьць такіх правапарушэньняў павялічваецца.

Па гэтых прычынах Рэспубліка Беларусь прыняла рашэньне аб увядзеньні адносна Грузіі візавага рэжыму ўезду-выезду. Яго ажыцьцяўленьне запатрабуе выхаду Беларусі зь Бішкекскага пагадненьня аб бязьвізавых паездках. Працэдура выхаду зь яго прадугледжвае накіраваньне ў выканакам СНД за 90 дзён, да спыненьня дзеяньня абавязацельстваў Беларусі, адпаведнага паведамленьня ”.

У міністэрстве замежных справаў Грузіі пакуль устрымаліся ад камэнтароў, спасылаючыся на тое, што там яшчэ ня маюць афіцыйнай інфармацыі зь Беларусі, а толькі паведамленьні мэдыяў.

***

Нагадаем, прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі неаднаразова рэзка крытыкаваў беларускія ўлады. Напрыклад, 26 траўня падчас сьвяткаваньня гадавіны незалежнасьці Грузіі ён заявіў:

(Саакашвілі: ) “Грузінская рэвалюцыя натхніла вызваленчыя рухі на блізкім Усходзе, Сярэдняй Азіі, Кіргізстане. Прыклады гэтай рэвалюцыі даюць сілы змагарам за свабоду ў Беларусі”.

Гл. таксама • Беларускія палітыкі камэнтуюць увядзеньня візавага рэжыму
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG