Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея супраць міжнароднага сьледзтва ў справе крывавых падзеяў ў Андыжане


МАСКВА: Міністр абароны Расеі Сяргей Іваноў заявіў, што ягоная краіна не падтрымае заклікі да правядзеньня міжнароднага сьледзтва ў справе крывавых падзеяў ў Андыжане. 13 траўня ўзбэцкае войска адкрыла агонь па дэманстрантах. Паводле афіцыйных зьвестках, загінулі 173 чалавекі, аднак міжнародныя праваабароныя арганізацыі ацэньваюць колькасьць ахвяраў на 1000 чалавек. На думку Іванова, сьледзтва павінна праводзіць мясцовая пракуратура ды іншыя органы.
XS
SM
MD
LG