Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паэт, колішні супрацоўнік "Свабоды", Рыгор Крушына – у “Беларускім кнігазборы” (анонс)


Валянціна Аксак, Менск Том выбраных твораў Рыгора Крушыны зьявіўся ў недзяржаўным выдавецтве “Беларускі кнігазбор”. Гэта першае выданьне спадчыны паэта, які, ратуючыся ад перасьледу сталінскіх карных ворганаў, змушаны быў шэсьдзесят гадоў таму пакінуць Беларусь.

Тэматычны плян-каталёг 200- тамовага незалежнага праекту “Беларускі кнігазбор” уключае і выданьне выбраных твораў тых беларускіх літаратараў, якія па розных прычынах апынуліся за межамі радзімы. Кніга Рыгора Крушыны – другая з гэтага сьпісу (першым быў зборнік Натальлі Арсеньневай).
XS
SM
MD
LG