Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня а 18-й на менскім праспэкце Францішка Скарыны моладзевая акцыя пратэсту супраць наданьня гэтаму праспэкту назвы Незалежнасьці.


RFE/RL Акцыі пратэсту супраць перайменаваньня цэнтральных вуліцаў і праспэктаў працягваюцца ў Менску ужо амаль месяц. Іх распачалі актывісты моладзі БНФ, грамадзкай ініцыятывы “Вока” й Маладога фронту.

Пасьля да іх далучыліся актывісты партыяў, якія ўваходзяць у сталую нараду дэмакратычных сілаў. Сталая нарада вырашыла рыхтаваць у Менску ў гэтай справе мясцовы рэфэрэндум. Падчас моладзевых акцыяў пратэсту міліцыянты звычайна выціскалі іх удзельнікаў з цэнтральных вуліцаў і на кароткі час затрымлівалі некаторых маладых людзей. Два тыдні таму падчас акцыі на праспэкце Машэрава быў затрыманы праваабаронца Валеры Шчукін. Яго абвінавачвалі ў хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыянтам, але суд Шчукіна апраўдаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG