Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Замахі каля Бакубы - прынамсі тры асобы забітыя


БАГДАД: Сёньня у выніку двух замахаў недалёка ад гораду Бакуба загінулі прынамсі тры чалавекі. Гаворыць сьведка адной з трагедыяў. (Сьведка) “На запраўцы машыны стаялі ў чарзе па паліва і тады мы пачулі выбух у адной зь іх. Мы з сынам змаглі вылезьці з разьбітага аўтамабілю, вакол шмат крыві. Тут не было ні амэрыканскіх ні ірацкіх вайскоўцаў ні паліцыянтаў – толькі не ў чым не вінаватыя людзі” Прэзыдэнт Іраку Джалал Талабані станоўча выказаўся пра паў-вайсковыя ўзброеныя фармаваньні ірацкіх шыітаў. Паводле яго, ваяўнікі, званыя “пэшмэргамі” маюць права змагацца з ірацкімі паўстанцамі. Лідэр шыіцкай партыі Абдул Азіз аль-Гакім стварыў свае ўзброеныя сілы дзеля абароны ад нападаў з боку сунітаў. У сваю чаргу суніцкія лідэры абвінавацілі гэтыя фармаваньні ў забойствах некалькіх сваіх клірыкаў.
XS
SM
MD
LG