Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Блэр: Вялікая Брытанія адкладае рэфэрэндум


ЛЁНДАН. Большасьць эўрапейскіх палітыкаў лічаць, што ратыфікацыю новай Эўрапейскай Канстытуцыі трэба адкласьці. Прамаўляючы сёньня ў гэтай справе, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр заявіў. (Блэр) “Я лічу, што Канстытуцыя гэта цалкам разумны крок наперад для Эўропы, аднак дзьве краіны сказалі “не”. Гэта значыць, што працэс прыпынены. Таму, пакуль сытуацыя не стане больш зразумелай ці ня зьменіцца, мы ў нашай краіне ня можам праводзіць рэфэрэндум” Праблема Канстытуцыі выйшла ў Эўропе на першы плян, калі ў часе рэфэрэндумаў у Францыі і Нідэрляндах, жыхары гэтых краінаў адкінулі праект гэтага дакумэнту. Сытуацыя, якая склалася вакол Канстытуцыі, будзе абмяркоўвацца ў часе саміту лідэраў краінаў Эўразьвязу, што адбудзецца праз тыдзень.
XS
SM
MD
LG