Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сталіцы Эфіёпіі застрэленыя 22 удзельнікі вулічных дэманстрацыяў


АДЗІС АБЭБА: Паводле сьведкаў і мэдыкаў, як мінімум 22 чалавекі былі застрэленыя ў часе вулічных дэманстрацыяў. У сутычках з паліцыяй ў сталіцы Эфіёпіі дзесяткі чалавек былі параненыя. Дэманстранты трэці дзень пратэставалі сёньня супраць фальсыфікацыі парлямэнцкіх выбараў. Улады выказалі шкадаваньне з прычыны сьмерці дэманстрантаў, аднак на іхную думку паліцыя і службы бясьпекі спрабавалі прадухіліць бяспарадкі і рабаўніцтвы з боку прыхільнікаў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG