Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гары Каспараў стварыў новы антыпрэзыдэнцкі рух


МАСКВА: Былы чэмпіён сьвету ў шахматах Гары Каспараў абвясьціў пра стварэньне новага апазыцыйнага руху. У інтэрвію радыё "Эха Масквы" Каспараў паведаміў, што Аб’яднаны Грамадзянскі Фронт будзе змагацца з рэжымам Уладзіміра Пуціна мірным і законным шляхам, уключна з вулічнымі дэманстрацыямі. Паводле Каспарава, многія рашэньні Пуціна пярэчаць Канстытуцыі. Ён заклікаў апазыцыйныя партыі далучыцца да ягонага руху. Сярод 16 заснавальнікаў новага руху ёсьць незалежныя журналісты, сябры фэдэральнага парлямэнту і дэпутаты з Санкт-Пецярбургу. Каспараў зьяўляецца адным з галоўных прыхільнікаў асуджанага да 9-ці гадоў турмы нафтавага магната Міхаіла Хадаркоўскага.
XS
SM
MD
LG