Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кордава: міжнародная канфэрэнцыя на тэму расізму і неталерантнасьці


КОРДАВА: У гэтым гішпанскім горадзе распачалася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная антысэмітызму і неталерантнасьці. Адкрываючы форум, міністар замежных справаў Гішпаніі Мігель Анхель Маратынас заявіў, што ўрады асобных краінаў павінны прадпрыняць канкрэтныя крокі дзеля ўмацаваньня талерантнасьці й павагі чалавека да чалавека. Двухдзённая канфэрэнцыя праходзіць пад эгідай АБСЭ. У ёй удзельнічаць прадстаўнікі 55 краінаў. У справаздачы апублікаванай напярэдадні канфэрэнцыі праваабарончая арганізацыя Human Rights First заявіла, што расізм і антысэмітызм пашыраюцца ў Эўропе.
XS
SM
MD
LG