Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкія суніты хочуць мець большы ўплыў на кшталт Канстытуцыі


БАГДАД: Лідэры ірацкіх сунітаў заптрабавалі для сябе большай ролі ў падрыхтоўцы новай Канстытуцыі краіны. Аднан Дулаймі, які старшыняваў на сустрэчы больш як 150 суніцкіх лідэраў ў Багдадзе заявіў, што суніты хочуць, каб як мінімум 25 іхных прадстаўнікоў бралі ўдзел ў парлямэнцкай камісіі, якая распрацоўвае Канстытуцыю. Суніцкія лідэры паведамілі, што яны будуць прапанаваць у якасьці кандыдатаў 40 чалавек. У нядзелю камісія, у склад якой уваходзяць 55 чалавек прапанвала сунітам 13 месцаў. Суніцкая меншасьць байкатавала студзенскія выбары, аднак шыіцкая большасьць ва ўрадзе лічыць, што суніцкіх палітыкаў неабходна ўцягнуць у кіраваньтнге краінай і падрыхтоўку Канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG