Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз: Харватыя недастаткова супрацоўнічае з Міжнародным Трыбуналам


БРУСЭЛЬ: Эўразьвяз лічыць, што незважаючы на некаторы прагрэс, Харватыя ўсё яшчэ недастаткова супрацоўнічае з Міжнаролдным Трыбуналам у Гаазе. Такая пазыцыя камісара ў справах пашырэньня Олі Рэна выкладзеная ў апублікаванай сёньня ў Брусэлі справаздачы Эўразьвязу. Дакумэнт мае быць прадстаўлены ў наступным тыдні ў Радзе Бясьпекі ААН. Рэн ў прыватнасьці адзначыў, што Загрэб, насуперак заяве прэм’ера Іва Санадэра, да сёньняшняга дня не арыштаваў генерала Антэ Гатовіны, якога Міжнародны Суд вінаваціць у ваенных злачынствах. Галоўны Пракурор Карля дэль Понтэ адкінула тлумачэньні Загрэбу, нібыта ўлады ня могуць знайсьці генерала.
XS
SM
MD
LG