Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран выдаў ордэр на арышт вядомага журналіста


ТЭГЕРАН: Улады Ірану выдалі ордэр на арышт вядомага журналіста Акбара Ганьі. У мінулыі месяцы ён быў умоўна вызвалены с-пад варты дзеля мэдычнага абсьледаваньня. Галоўны Пракурор Саед Мартазаві паведаміў, што ў аўторак увечары паліцыя прыбыла, каб арыштаваць яго, аднак яго не было дома. Жонка заявіла, што ейны муж - зьнік. Ганьі быў арыштаваны ў 2001 годзе за публікацыю артыкулаў, у якіх ён абвінавачваў улады ў забойствах некалькіх інтэлектуалаў і пісьменьнікаў.
XS
SM
MD
LG