Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ зацікавіўся грашыма, якія атрымліваў Беларускі Хэльсынскі камітэт


Алег Грузьдзіловіч, Менск 8 чэрвеня супрацоўнікі ўправы эканамічнай бясьпекі КДБ наведалі Беларускі Хэльсынскі камітэт. Сьледчыя зацікавіліся грантамі, якія ў розныя гады атрымліваў БХК ад Эўразьвязу паводле праграмаў ТАСІS.

Як стала вядома падчас размовы, аналягічныя праверкі чакаюць іншыя няўрадавыя арганізацыі, якія атрымлівалі грошы з-за мяжы.

У камэнтары для Радыё Свабода выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак сказаў:

(Гулак: ) “КДБ шукае грошы, якія нібыта тайна прывозяць у Беларусь на рэвалюцыю. Але мы законаў не парушаем. Няўрадавыя арганізацыі найперш зацікаўленыя, каб сыстэма атрыманьня заходняй дапамогі была адкрытай. Гэта сам рэжым зламаў гэтую сыстэму і цяпер падазрае ўсіх у незаконных дзеяньнях”.

Прэсавы сакратар КДБ Валер Надтачаеў адмовіўся камэнтаваць праверку БХК у справе замежных грантаў.
XS
SM
MD
LG