Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзкія службы Менску карыстаюцца ранейшымі назвамі праспэктаў і вуліцаў сталіцы.


Галіна Абакунчык, Менск Дзяржаўныя службы гораду пакуль не зьмянілі юрыдычнай дакумэнтацыі.

Для гэтага неабходна адпаведнае распараджэньне Менгарвыканкаму, якога яны яшчэ не атрымоўвалі. Акрамя таго, менчукі па-ранейшаму карыстаюцца скасаванымі назвамі праспэктаў і вуліцаў сталіцы. У службах хуткай дапамогі, таксі й на пошце яны па-ранейшаму называюць свае адрасы паводле звыклых назваў праспэктаў і вуліцаў – Скарыны, Машэрава й іншыя.

Тым часам у Менску працягваюцца пратэсты зборы подпісаў супраць указу Лукашэкі аб перайменаваньні вуліц і праспэктаў.
XS
SM
MD
LG