Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 пазоўнікі зь "Беларуськалія" судзяцца з "Народнай воляй" і патрабуюць кампэнсацыі па 50 млн. рублёў (анонс)


Ганна Соусь, Менск Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Менску пачаўся разгляд пазоваў 4-х супрацоўнікаў салігорскага прадпрыемства "Беларуськалій", якія патрабуюць ад газэты "Народная Воля" абвергнуць інфармацыю пра тое, што яны падпісаліся пад зваротам аб стварэньні руху "Воля Народу".

У часе судовага паседжаньня выступілі 4 пазоўнікі. 21-гадовы Павал Жыжкевіч, прызнаў, што ён паставіў свой подпіс пад зваротам, але пад іншым прозьвішчам. 22-гадовы Сяргей Катовіч заявіў у судзе, што ён падтрымлівае прэзыдэнта і зьяўляецца сябрам БРСМ, і ня ставіў подпісу пад зваротам.

І Катовіч, І Жыжкевіч не чыталі самога звароту "Воля народу", але лічаць, што подпіс пад ім абражае іх гонар і годнасьць.

Апэратар Ніна Грэчыц заявіла ў судзе, што публікацыя ў газэце нэгатыўным чынам адбілася на яе здароўі і эмацыйным стане. А загадчыца дзіцячага садку "Беларуськалія" Ніна Фралова гэтаксама сказала пра глыбокія перажываньні і наступствы для здароўя.

Галоўны рэдактар газэты "Народная Воля" Іосіф Сярэдзіч зьвярнуўся да пазоўнікаў з прапановай надрукаваць абвяржэньне ў газэце, каб яны зьнялі свае фінансавыя прэтэнзіі (кожны патрабуе кампэнсацыі па 50 мільёнаў), але пазоўнікі адмовіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG