Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белую вежу “упрыгожылі” шклопакетамі і жалезнай лесьвіцай


Вячаслаў Кулік, Менск Больш як 10 гадоў доўжыцца рэканструкцыя знакамітай Белай вежы на Берасьцейшчыне. Цяперашнім летам маецца быць паўторнае адкрыцьцё гістарычнай экспазыцыі музэю ў сьценах вежы. Аднак, многіх наведнікаў чакаюць расчараваньні

Цяперашняя рэканструкцыя Белай вежы – трэцяя ў яе 700-гадовай гісторыі. Першая адбылася роўна 100 гадоў таму – у 1905 годзе і, як лічаць экспэрты, была бездакорная. 30-метровая вежа мела колер чырвонай цэглы. Яе пяць ярусаў злучала ўнутраная дубовая лесьвіца. А агульная плошча паверхаў перавышала 300 квадратных мэтраў. Знарок узгадваю пра колер і памеры помніка, бо адносна іх у савецкія часы і нават зараз адбываюцца непапраўныя зьмены. Вядома, што ў 1960-я гады знайшліся разумнікі, якія загадалі Белую вежу пафарбаваць у белы колер, каб літаральна адпавядала сваёй назьве.

Зараз дубовая лесьвіца ўнутры вежы, якая дазваляла падняцца на вышэйшыя ярусы, замененая на жалезную. Яна больш грувасткая за дубовую, займае шмат месца і грыміць пад нагамі. У вокнах-байніцах зьявіліся шклопакеты, і зараз вежа залітая яркім сьвятлом. А раней тут быў таямнічы паўзмрок. Па словах супрацоўніцы аддзела культуры Камянецкага райвыканкама Ірыны Федарэнка, праектанты, напалоханыя няшчаснымі выпадкамі ва ўстановах культуры і адукацыі Беларусі, а таму перадусім імкнуліся перастрахавацца. “Лесьвіца ў вежы, як ў збожжасховішчы”, – кажа суразмоўца.

(Федарэнка: ) “Вядома, гэта нікуды ня вартая справа. На мой погляд, гэта рабілі не спэцыялісты”.

Паводле іншых спэцыялістаў, рэстаўрацыя з недахопамі ўвогуле зьяўляецца тэндэнцыяй для Беларусі. Напярэдадні я гутарыў зь Леанідам Несьцярчуком – кіраўніком недзяржаўнага фонду імя Тадэвуша Касьцюшкі на Берасьцейшчыне. Акрамя таго, ён вядучы спэцыяліст па захаваньню помнікаў гісторыі і культуры аблвыканкама.

(Несьцярчук: ) “У ХIII стагодзьдзе завалаклі жалезную лесьвіцу і я нічога не магу зрабіць. Нічога б ня сталася, калі б аднавілі дубовую лесьвіцу. Нават для здароўя лепей было б”.

Паводле Леаніда Несьцярчука, дазвол на так званую перабудову гістарычных помнікаў сучаснымі матэрыяламі дае Міністэрства культуры. Суразмоўца паведамляе і пра іншыя падобныя факты.

(Несьцярчук: ) “Ёсьць такі фальварак Грымячы, таксама на Камянеччыне. Таксама праектанты перакрылі столь жалезабэтоннымі плітамі. Ну і “паехаў” будынак старажытны. Зараз спынена яго будаўніцтва. І такіх фактаў вельмі шмат”

.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG