Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможца конкурсу Радыё Свабода атрымаў у падарунак кампутар (фотарэпартаж)


RFE/RL Нядаўна завяршыўся конкурс Радыё Свабода “Мой герой”. Першым месцам журы конкурсу адзначыла эсэ Ганны Кандрацюк зь Беластоку, прысьвечанае заснавальніку ўнікальнага музэю ў Гу́дзевічах – Алесю Белакозу.

Паводле правілаў конкурсу, пераможца разам з героем свайго твору ўганароўваецца паездкаю ў Прагу.

Саму Ганну Кандрацюк мы неўзабаве чакаем у Празе, а герой яе эсэ Алесь Белакоз, спаслаўшыся на занятасьць і здароўе, ад паездкі ў Прагу адмовіўся.

Аднак, адзначаючы героя найлепшага з дасланых на конкурс эсэ, наша радыё перадало для карыстаньня ў Гудзевіцкі музэй кампутар.

Сёньня прадстаўнікі радыё наведалі Алеся Белакоза.

З Гудзевічаў гаворыць Алесь Белакоз:

(Белакоз: ) "Я вельмі ўдзячны гэтай жанчыне, якая напісала такі нарыс. Ну а кампутар навогул... Ведаеце, у мяне была пішучая машынка, яна сапсавалася, застаўся зусім безь нічога. А кампутар у тысячу разоў лепшы за пішучую машынку. Так што я вельмі задаволены. Гэта пасланьне ад Бога. І ад вашай рэдакцыі, вядома".

(Карэспандэнт: ) "Скажэце, раней Вы працавалі на кампутары?"

(Белакоз: ) "Не працаваў, але я ўжо гэтыя дні ў музэі працаваў. Нічога, добра, атрымліваецца".

Данчык і Валянцін Жданко прывезьлі кампутар пераможцу

Здымак на памяць

Спадар Белакоз паказвае экспазыцыю музэю

Кампутар усталяваны. Першы выхад у інтэрнэт.

Першыя радкі, набраныя на новым кампутары: "Хто адрокся сваіх Хто стыдацца нас стаў І прыліп да чужых -- Каб ён сьвету ня знаў" (Гальляш Леўчык)
XS
SM
MD
LG