Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эбэрхард Гайкен сустрэўся зь Міколам Маркевічам


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўнік офісу АБСЭ Эбэрхард Гайкен сёньня ў Горадні пасьля сустрэчы з старшынём Саюзу палякаў Анжалікай Борыс сустрэўся зь Міколам Маркевічам — рэдактарам газэты “День”.

Спадар Маркевіч паінфармаваў Э. Гайкена аб тым, што Дубровенская міліцыя (Віцебская вобласьць), якая арыштавала надрукаваны ў Смаленску наклад газэты “День”, перадала газэту ў КДБ. У гутарцы з рэдактарам “Дня” амбасадар АБСЭ паведаміў , што 30 чэрвеня сканчаюцца ягоныя паўнамоцтвы і ён пакідае Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG