Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцны лівень выклікаў паводкі ў цэнтры Менску (фотарэпартаж)


Міхал Стэльмак, Менск Сёньня ўвечары Менск напаткала прыродная стыхія. У сталіцы прайшла залева.

Паводле сьведкаў, моцны дождж доўжыўся каля гадзіны, вада затапіла шмат якія вуліцы, двары, падвалы. Вось што паведаміла Радыё Свабода дзяжурная гарадзкой управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, якая не назвала свайго прозьвішча:

(Дзяжурная: ) “Паўсюдна залівае вадой. Ахвяраў няма. Пакуль няма, слава Богу. Мэтро не затапіла. На вуліцах ёсьць падтопы. Некаторых месцах ёсьць спыненьне транспарту. У сувязі з тым, што ліўнёўкі кепска працуюць, не спраўляюцца з патокамі вады. Дахі затапляе ў некаторых дамах”.

Так паведаміла дзяжурная гарадзкой управы міністэрства надзвычайных сітуацыяў, аднак поўная карціна наступстваў стыхіі яшчэ невядомая.

Дарэчы, у часе залевы ў Менску праходзіў адборачны матч чэмпіянату сьвету па футболе маладзёвых зборных Беларусі і Шатляндыі. Гледачы, якія прыйшлі на стадыён, неўзабаве мусілі пакінуць яго. У ходзе матча паўстала пытаньне пра яго працяг, паколькі мяч практычна не слухаўся гульцоў і футбалісты фактычна мусілі гуляць, стоячы ў вадзе. Пасьля паўгадзіннага роздуму, арбітры вырашылі не спыняць матч, які дарэчы завяршыўся перамогай зь лікам 3-2 беларускіх футбалістаў.





XS
SM
MD
LG