Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Human rights watch” называе тое, што адбылося ў Андыжане “разьнёй”


МАСКВА. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Human rights watch” апублікавала новую справаздачу ў справе падзеяў, якія адбываліся 13 траўня ва ўзбэцкім горадзе Андыжан. Праваабаронцы называюць тое, што адбылося ў Андыжане “разьнёй”. У справаздачы, на падставе апытаньня прынамсі 50 сьведкаў, сьцьвярджаецца, што войскі бязьлітасна расстрэльвалі менавіта мірных жыхароў, а не экстрэмістаў. Вось што заявіла нашаму радыё экспэрт “Human rights watch” у справах Узбэкістану Элісан Гіл. (Гіл) “Мы пастараліся аднавіць падрабязную карціну таго, што адбылося і я думаю што на дадзены момант гэта найбольш поўнае апісаньне тых падзеяў. Мы паказалі, што ўлады ўчынілі вельмі сур’ёзныя злачынствы, але на шмат пытаньняў яшчэ трэба знайсьці адказы. Для гэтага неабходная празрыстасьць і жаданьне высьветліць праўду ў справе выкарыстаньня уладамі сілы супраць мірных людзей”. Заявіла экспэрт “Human rights watch” у справах Узбэкістану Элісан Гіл.
XS
SM
MD
LG