Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку чарговыя выбухі - 17 чалавек забітыя


БАГДАД. Сёньня ў Іраку ў выніку шэрагу выбухаў і замахаў загінулі 17 чалавек – дзесяткі параненыя. У горадзе Хаваджа, што на поўнач ад Багдаду, выбухнулі два замінаваныя аўтамабілі і бомба, закладзеная на ўскрайку дарогі – загінулі ірацкія вайскоўцы і паліцыянты. У Багдадзе выбуховае прыстасаваньне спрацавала паслья таго, як побач праехаў паліцэйскі патруль – параненыя некалькі мінакоў. У горадзе Эль-Фалуджа ў выніку нападаў у нядзелю і панядзелак загінулі двое вайскоўцаў ЗША.
XS
SM
MD
LG