Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы Джэка Стро на Блізкім Усходзе


ЛЁНДАН. Міністар замежных справаў Вяліікай Брытаніі Джэк Стро вядзе сёньня перамовы з ізраільскімі і палестынскімі кіраўнікамі. Перад пачаткам паездкі на Блізкі Усход, Стро заявіў, што брытанскія дыпляматы сустрэліся нядаўна з палестынскімі прадстаўнікамі, зьвязанымі з групоўкай “Хамас”. Паводле міністра, наўпроставых кантактаў з “Хамасам” ня будзе, пакуль экстрэмісты не складуць зброю. У адказ прадстаўнік групоўкі “Хамас” Мушыр аль-Масры заявіў, што ваяўнікі ніколі не складуць зброю і здадуцца, бо лічаць свой супраціў “справядлівым і законным”.
XS
SM
MD
LG