Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымыя спробы сарваць выбары ў Аўганістане


КАБУЛ. “Аль-Кайда” і талібы паспрабуюць сарваць парлямэнцкія выбары ў Аўганістане, заплянаваныя на верасень”, - гэтак лічаць аўганскія ўлады. Джавэд Лудзін – прадстаўнік прэзыдэнта Хаміда Карзая заявіў, што пачаткам тэрарыстычнай кампаніі можна лічыць замах 1 чэрвеня ў мячэці ў Кандагары, дзе загінулі 20 чалавек. У гэты ж дзень экстрэмісты паспрабавалі зьбіць самалёт міжнародных сілаў бясьпекі ракетай “зямля-паветра”. Паводле Лудзіна, гэтыя выпадкі зьвязаныя паміж сабой.
XS
SM
MD
LG