Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк асьвятляе сытуацыю вакол Саюзу палякаў Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Прага Польская "Gazeta Wyborcza" піша, што беларускае тэлебачаньне падало ілжывую інфармацыю ў нядзельнай праграме “У цэнтры ўвагі”, дзе журналісты БТ абвінавацілі кіраўніцтва Саюзу палякаў і польскага консула ў Берасьці ў падробцы ліста Аліны Ярашэвіч – кіраўніцы берасьцейскай філіі Саюзу, якая скардзілася на перасьлед з боку КГБ і міліцыі.

У артыкуле "Правакацыя супраць Саюзу палякаў" "Gazeta Wyborcza" піша, што ў матэрыяле "Фальсыфікацыя Саюзу палякаў" журналісты БТ паведамілі, што пры канцы траўня генэральны консул Польшчы ў Берасьці Рамуальд Кунат прынёс намесьніку старшыні берасьцейскага аблвыканкаму Леаніду Цупрыку пісьмовую скаргу Аліны Ярашэвіч, у якой гаварылася пра перасьлед мясцовых актывістаў Саюзу палякаў супрацоўнікамі КГБ і міліцыі.

Паводле БТ, гэты ліст быў "прымітыўнай фальшыўкай", да якога спадарыня Ярашэвіч ня мае ніякага дачыненьня і які мог быць выкарыстаны, каб "патлумачыць экспарт дэмакратыі перад падаткаплатнікамі з Захаду".

Між тым консул Рамуальд Кунат заявіў "Gazecie Wyborczej", што атрымаў ліст факсам спачатку з галоўнай управы Саюзу палякаў у Горадні, а потым таксама факсам ужо ад самой старшыні берасьцейскай абласной арганізацыі, і таму гэта ня можа быць фальшыўкай.

Газэта піша: "Консул гаворыць праўду, а тэлебачаньне падманвае. Аліна Ярашэвіч была 1 чэрвеня ў нашай варшаўскай рэдакцыі і паказвала той самы ліст, які спадар Кунат перадаў Леаніду Цупрыку. Спадарыня Ярашэвіч заявіла, што напісала ў лісьце праўду пра тое, што адбываецца, сярод іншага, пра пагрозы з боку КГБ, куды Аліну Ярашэвіч выклікалі і пагражалі крымінальнай справай, спрабуючы змусіць адмовіцца ад пасады кіраўніка берасьцейскай абласной арганізацыі Саюзу палякаў".

"Gazeta Wyborcza" піша, што Аліна Ярашэвіч была вельмі напалоханая і баялася вяртацца ў Беларусь.

Пасьля вяртаньня з Польшчы спадарыня Ярашэвіч хутка выехала да сваякоў.

"Рэпартаж у БТ - гэта чарговы этап вайны, якую вядуць беларускія ўлады супраць абранага ў сакавіку і незалежнага ад іх кіраўніцтва Саюзу палякаў і польскіх дыпляматаў", - гаворыцца ў атрыкуле "Правакацыя супраць Саюзу палякаў", які зьмяшчае ў сёньняшнім нумары польская "Gazeta Wyborcza".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG