Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу АБСЭ прызнае легітымным новае кіраўніцтва СПБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кіраўнік менскага офісу АБСЭ Эбэргард Гайкен наведаў сёньня ў Горадні сядзібу Саюзу палякаў Беларусі (СПБ). Старшыня СПБ Анжалікай Борыс паведаміла яму падрабязнасьці сытуацыі, у якой апынулася яе арганізацыя. У гутарцы ўдзельнічаў таксама галоўны рэдактар “Glos-а znad Niemna” Анджэй Пісальнік, які распавёў госьцю пра тое, што дзяржаўная друкарня адмаўляецца друкаваць газэту.

Эбэргард Гайкен прызнае легітымным кіраўніком СПБ Анжаліку Борыс і ня бачыць патрэбы сустракацца з былым старшынём Саюзу Тадэвушам Кручкоўскім, якога падтрымлівае міністэрства юстыцыі. Пра гэта кіраўнік офісу АБСЭ паведаміў, адказваючы на пытаньні журналістаў. Ён таксама сказаў наступнае:

(Гайкен: ) “Адна з задачаў офісу АБСЭ — праводзіць маніторынг выкананьня тых абавязкаў, якія Беларусь узяла на сябе як краіна-ўдзельніца Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва у Эўропе (АБСЭ). Нам стала вядома аб праблемах, зь якімі сутыкаецца Саюз палякаў Беларусі, у сувязі з гэтым мы прынялі рашэньне нанесьці візыт і сёньня знаходзімся тут, у Саюзе”.

Спадар Гайкен сказаў, што жаданьне наведаць Саюз палякаў у яго ўзьнікла пасьля гутаркі з Тадэвушам Паўлякам, амбасадарам Польшчы ў Беларусі, зь якім яны размаўлялі на адным з прыёмаў.

У Саюзе палякаў зазначаюць, што ўлады па-ранейшаму распаўсюджваюць інфармацыю, што кіраўніком Саюзу зьяўляецца Тадэвуш Кручкоўскі, а не Анжаліка Борыс, а рэдактарам “Glosa znad Niemna” не Анджэй Пісальнік, а — Анджэй Дубікоўскі, які некалі рэдагаваў газэту. Тым часам у Польшчы не зьмяншаецца падтрымка новаму кіраўніцтву СПБ. Анжаліку Борыс запрасілі заўтра на пасяджэньне камісіі польскага Сэйму па сувязях з палякамі за мяжой.

Мінюст РБ у траўні прызнаў неправамоцнымі вынікі апошняга, 6-га зьезду СПБ, які адбыўся ў Горадні 12-13 сакавіка 2005 г., і на якім была абраная новая старшыня арганізацыі — Анжаліка Борыс. Паводле рашэньня міністэрства, легітымным застаецца старое кіраўніцтва Саюзу на чале з Тадэвушам Кручкоўскім і яно павінна паўторна правесьці зьезд. Галоўная Рада СПБ не прызнала гэтага рашэньня міністэрства юстыцыі. Новаму кіраўніцтву Саюзу палякаў выказала падтрымку польская дзяржава.

Мінюст РБ у траўні прызнаў неправамоцнымі вынікі апошняга, 6-га зьезду СПБ, які адбыўся ў Горадні 12-13 сакавіка 2005 г., і на якім быў абраны новы старшыня арганізацыі — Анжаліка Борыс. Паводле рашэньня міністэрства, легітымным застаецца старое кіраўніцтва Саюзу на чале з Тадэвушам Кручкоўскім, і яно павінна паўторна правесьці зьезд. Галоўная Рада СПБ не прызнала гэтага рашэньня міністэрства юстыцыі. Новаму кіраўніцтву Саюзу палякаў выказала падтрымку польская дзяржава.



На здымку: Эбэргард Гайкен і Анжаліка Борыс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG