Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларуская прэса за 7 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Крыніца”, 1925 год: “Справа Базыліянскіх муроў, якою заняўся Віленскі Акружны Суд, нарэшце развязана. Муры ад доўгага часу служаць сядзібай многіх культурных беларускіх устаноў. Палякі заздросным вокам глядзелі на так важны прытулак для беларускіх устаноў. Сколькі не стараліся, сколькі не нахадзіліся нашыя “прыяцелі”, каб адабраць гэтыя муры, а гэтым самым пазбавіць выгоднага для беларусаў мейсца. Акружны суд у Вільні ў дзень 2 чэрвеня выняс прыгавор, па якому пакідаюцца гэтыя муры за іх адвечнымі гаспадарамі, значыць за праваслаўнай кансісторыяй”.

“Сталинская молодежь”, 1955 год. В.Міхнюк, інструктар Ляхавіцкага РК ЛКСМБ, піша аб шкодных звычаях:

“Гульня ў карты заразная. Спачатку пачынаюць гуляць ад няма чаго рабіць, ад няўменьня з розумам бавіць вольны час, потым гульня захоплівае моладзь, і здараюцца такія выпадкі, што гуляюць на грошы. Бывае і так, што картачная гульня заканчваецца бойкамі і разанінай… Гэтая нездаровая зьява сярод некаторай часткі нашай моладзі — вельмі шкодная звычка, якая зьяўляецца значнай перашкодай у выхаваньні савецкай моладзі ў духу камуністычнай маралі, робіць перашкоды ў змаганьні за здаровы побыт, за новага чалавека”.

“Культура”, 1995 год Вітаўт Кіпель, удзельнік ІІ Міжнароднага кангрэсу беларусістаў у Менску:

“Мы бачым, што ў некаторых універсітэтах ёсць людзі, не беларусы, якія з дапамогай прафесараў самі вывучаюць беларускую мову. Вынікі апошняга рэферэндуму на Беларусі, бясспрэчна, будуць пэўным тормазам у прадаўжэнні таго тэмпу, з якім пачынала вывучацца беларуская мова на Захадзе. Падняць яе наноў будзе нялёгка… Калі беларусам усё роўна, то што можа зрабіць амерыканец, калі народ праз рэферэндум кажа: “Усё роўна, якая будзе мова”… Мы, хто аддаў беларускай справе значную частку жыцця, можам сказаць: народ памыляецца”.
XS
SM
MD
LG