Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік офісу АБСЭ наведаў сядзібу Саюзу палякаў Беларусі ў Горадні


Сяргей Астраўцоў, Горадня. Кіраўнік менскага офісу АБСЭ Эбэргард Гайкен наведаў сёньня ў Горадні сядзібу Саюзу палякаў Беларусі. Ён прыехаў пасьля 12-ці гадзінаў дня, ягоная сустрэча з старшынёй СПБ Анжалікай Борыс працягвалася прыблізна паўтары гадзіны.

Спадар Гайкен сказаў журналістам, што ён прыехаў на ўласную ініцыятыву.

Яму стала вядома аб праблемах, зь якімі сутыкаецца Саюз палякаў Беларусі і таму ён вырашыў наведаць сядзібу СПБ. Э.Гайкен сказаў, што такое жаданьне ў яго ўзьнікла пасьля гутаркі з Тадэвушам Паўлякам, амбасадарам Польшчы ў Беларусі, якая адбылася на адным з прыёмаў.

Нагадаю, Мінюст скасаваў вынікі апошняга зьезду Саюзу палякаў Беларусі, на якім старшынёй была абраная Борыс.
XS
SM
MD
LG