Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Беларуская Свабода, як жа цяпер нам вас называць? Прапаную – балтакрывіцкае аддзяленьне Свабоды"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 1 чэрвеня 2005г. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) "Прывітаньне, Свабода! Хацелася б, каб Павал Севярынец і Мікола Статкевіч ведалі, што ўсе сумленныя беларусы за іх! Жыве Беларусь!"

(Выбігаў: ) “Я абураны ваяжом хулігана Жырыноўскага ў Беларусь. Ён сустрэўся з апошнім дыктатарам Эўропы Лукашэнкам. Гэта подлая правакацыя! Ён пасьля сустрэчы сказаў, што Лукашэнка сумленны чалавек. Ой, калі б ён быў сумленны чалавек, ён бы, як усе сумленныя і прыстойныя прэзыдэнты, сышоў бы пасьля сканчэньня свайго другога тэрміну. Але гэтага не адбылося! Ягоная сумленнасьць на нулю. А Жырыноўскі – гэта подлы чалавек. Такіх нельга пускаць у Беларусь!”

(Спадар: ) “Радыё Свабода ўжо некалькі год вядзе дыскусіі аб Беларускім Хэльсынскім камітэце, аб тым, ці плацяць яны падаткі дзяржаве ці не, ці трэба іх плаціць ці не. Але давайце глянем, колькі ў сьвеце сусьветных праваабаронцаў: акадэмік Сахараў, Рой Мядзьведзеў, Алена Бонар, Быкоўскі, Навадворская і дзясяткі другіх. Гэтыя людзі былі, як правіла, бяссрэбранікамі. Яны сапраўды змагаліся за правы чалавека з рэжымам. А што вынікае з гэтых дыскусіяў у Беларусі? У Беларусі – гэта не праваабарончая дзейнасьць, а проста добра ўладкаваны праваабарончы бізнэс, бо грошы і праваабарончая дзейнасьць – несумяшчальныя паняцьці”.

(Спадар: ) “Тое, што цяпер робіць Лукашэнка: перайменаваньне вуліц, праспэктаў, нельга ўжо назваць нацыянальным беларускім. Гэта ў яго ўжо “здвиг по фазе”, як кажуць. У яго псыхічная хвароба прагрэсуе. А вось цікава, мы, людзі, грамадзяне, якія ў апазыцыі, таксама не павінны называцца беларусамі? Вось, што не зразумела. Хутка ён і гэта забароніць. І мы таксама ня будзем называцца беларусамі”.

(Ігнацій: ) “Шаноўная беларуская Свабода! Як жа цяпер нам вас называць? Прапаную: балтакрывіцкае аддзяленьне Свабоды. Гэта па-першае.

Па-другое. Такім “правасудзьдзям”, якія асудзілі Статкевіча і Севярынца, патрэбна не адмаўляць у выезьдзе за мяжу, а заманьваць іх туды і адлаўліваць, як сумна вядомага расейца Адамава”.

(Спадар: ) “Цяпер нашыя клоўны з радыё і тэлебачаньня шмат кажуць пра рабства жанчын. Ды яны самі туды едуць ад нязноснага дзікага жыцьця! Якая ім розьніца, ці тут ці там гінуць. А там ўсё ж якое-ніякое жыцьцё. І ўсё гэта глупства, што тут дабрачынны калхозьнік-прэзыдэнт знайшоўся, які там клапоціцца пра людзей. Людзі добра ведаць, чаму зьяжджаюць. І ніякіх пытаньняў тут ня можа быць.

Па-другое, выконваючы загады калхозьніка-прэзыдэнта працэнты на ўклады зноў пайшлі ўніз. То бок тыя пэнсіянэры, якія на сьмерць крыху паклалі, цяпер з капейкамі засталіся. Гэта ягоны вялікі загад!”
XS
SM
MD
LG