Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З.Пазьняк, А.Дынько, А.Рар абмяркоўваюць вынікі рэфэрэндуму


RFE/RL Што азначае “не!” эўрапейскай Канстытуцыі, якое прагучала на францускім і галяндзкім рэфэрэндумух? Ці не прывядзе гэты крызыс да распаду Эўразьвязу ў цяперашнім выглядзе? Ці можа Эўразьвяз пайсьці шляхам “інтэграцыі двух хуткасьцяў” – стварэньня “клюбу абраных” і “другой лігі”? Як вынікі галасаваньня ўва Францыі і Галяндыі паўплываюць на палітыку пашырэньня Эўразьвязу – на далучэньне да яго Турэччыны, балканскіх і постсавецкіх краінаў, у прыватнасьці Ўкраіны і Беларусі?

На гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” разважаюць экспэрты і палітыкі зь Беларусі, Нямеччыны, Украіны і Расеі. Зь Менску – рэдактар газэты “Наша Ніва” Андрэй Дынько, з Нью-Ёрку – старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк, з Бэрліну – кіраўнік адзьдзелу СНД Нямецкай рады зьнешняй палітыкі Аляксандар Рар, з Кіева – дырэктар цэнтру міру, канвэрсіі і зьнешняй палітыкі Ўкраіны Аляксандар Сушко, з Масквы – рэдактар часопісу "Россия в глобальной политике" Фёдар Лук''янаў. [Чытаць увесь тэкст перадачы]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG