Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Велікабрытанія часова адмаўляецца ад праводжаньня канстытуцыйнага рэфэрэндуму


ЛЁНДАН: Велікабрытанія прыпыніла прыняцьце закону ў справе канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Міністр замежных справаў Джэк Строў заявіў, што Лёндан пакідае за сабою права вярнуцца да пытаньня рэфэрэндуму, калі зьменяцца абставіны, аднак няма патрэбы праводзіць галасаваньне ў часе, калі супраць Эўрапэйскай Канстытуцыі прагаласавалі французы і галяндцы. Аднак старшыня Эўракамісіі Хозэ Мануэль Бароса заклікаў эўрапэйскіх лідэраў не лічыць канстытуцыю мёртвай. Паводле яго было б некарэктна не даць магчымасьці ўсім 25 краінам Эўразьвязу выказвацца на тэму Канстытуцыі.
XS
SM
MD
LG