Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР выказвае абурэньне дэкрэтам Лукашэнкі


Ул. інф. У Нью-Ёрку адбылося паседжаньне Прэзыдыюму Рады БНР, на якім была прынятая заява ў падтрымку студэнтаў-галадоўнікаў ў Жодзіне і іншых навучэнцаў, выключаных за сваю апазыцыйную дзейнасьць, былі асуджаны прысуд Паўлу Севярынцу і Міколу Статкевічу.

Рада БНР таксама выказала абурэньне дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі, у якім недзяржаўным арганізацыям забаронена ўжываць словы “нацыянальны” і “беларускі”.

Былі абмеркаваныя пытаньні стасункаў з палітыкамі ЗША, Канады і эўрапейскіх краінаў у справе ўсталяваньня дэмакратыі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG