Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт: ЗША ўздыме пытаньне Беларусі на саміце Эўразьвяз-ЗША


Белапан Падчас саміту Эўразьвяз-ЗША 20 чэрвеня ў Вашынгтоне амэрыканскі бок мае намер заклікаць Эўропу да вызначэньня "больш дакладнай пазыцыі што да падтрымкі беларускай апазыцыі".

Пра гэта заявіў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Нікалас Бёрнс. Ён, у прыватнасьці сказаў, што Злучаныя Штаты плянуюць падчас саміту абмеркаваць з прадстаўнікамі Эўразьвязу "найлепшыя шляхі для аказаньня ўсёй той падтрымкі, на якую мы здольныя, каб дапамагчы беларусам у стварэньні ўмоваў для пераменаў у краіне". "Няма сумневу, што нам няма аб чым гаварыць з прэзыдэнтам Лукашэнкам", – зазначыў намесьнік дзяржсакратара ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG