Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Article 19" заклапочаная лёсам "Народнай волі"


Белапан Міжнародная арганізацыя за свабоду СМІ "Article 19" заклікае беларускае кіраўніцтва забясьпечыць свабодны і справядлівы суд у пазове супраць "Народнай волі". "Article 19" выказвае заклапочанасьць "апошнімі падзеямі" вакол выданьня, асабліва судовай справай, якая распачата па іску лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча і "можа фактычна прывесьці выданьне да банкруцтва".

У лісьце "Article 19" адзначаецца, што "працяглы ціск з боку ўладаў вымусіў намесьніка галоўнага рэдактара "Народнай волі" Аляксандра Сіліча папрасіць палітычнага прытулку ў Бэльгіі". "У дадатак да гэтага газэце вынесена папярэджаньне за "распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі", а таксама распаўсюд несапраўдных зьвестак", – гаворыцца ў звароце.

"Article 19" падкрэсьлівае, што "сыстэматычны ціск ужываецца ў дачыненьі да газэт, якая зьяўляецца адным зь нешматлікіх апазыцыйных галасоў, што засталіся ў Беларусі".

У сувязі з позвай Сяргея Гайдукевіча міжнародная арганізацыя ў сваім лісьце нагадвае прынцып, замацаваны ў Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека, паводле якога публічныя асобы павінны больш талерантна ставіцца да крытыкі на свой адрас, чым звычайныя грамадзяне.
XS
SM
MD
LG