Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША рэагуе на прысуд Статкевічу і Севярынцу


БелаПАН “Абуральнымі" назваў прысуды, вынесеныя Паўлу Севярынцу і Мікалаю Статкевічу, прэсавы сакратар дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Шон Макормак.

Ён заявіў: ЗША "вельмі занепакоеныя" тым, што беларускі ўрад "злоўжывае праўнай сыстэмай для падаўленьня мірнага іншадумства і не дазваляе беларусам карыстацца агульнапрынятымі правамі і свабодамі".

Пры гэтым прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту адзначыў, што колькасьць людзей, асуджаных за свае апазыцыйныя погляды ў Беларусі працягвае павялічвацца. Ён назваў імёны Міхаіла Марыніча, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, Сяргея Скрабца і Андрэя Клімава. "Гэткія рэпрэсіі – гвалт над дэмакратыяй і беларусамі", – заявіў спадар Макормак.

"Мы заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зьняволеных і неадкладна зрабіць крокі для таго, каб адпавядаць міжнародным нормам правоў чалавека. Грамадзяне Беларусі заслугоўваюць менавіта гэтага", – падкрэсьліў прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG